З каралеўскай люстрай у санвузле. У Мінску ў звычайным ЖК прадаецца кватэра-палац

У базе Realt знайшлі трохпакаёўку з каралеўскім рамонтам. Паглядзіце на калоны ў пакоях, мэблю і люстры.

29.01.2024 / 09:33

Знаходзіцца кватэра ў ЖК «Каскад» каля станцыі метро « Маладзёжная». Звычайна тамака сустракаюцца значна больш лаканічныя інтэрʼеры. Кватэра — на другім паверсе 26-павярховага дома 2014 пабудовы. 

Агульная плошча кватэры — крыху больш за сто квадратаў, жылая — 56. Кухня займае 14 квадратных метраў.

 У гасцінай стаіць вялікі стол з крэсламі, канапа, ёсць тэлевізар. У гэтым пакоі — калоны.

 

Рамонт у дзвюх спальнях выкананы ў тым жа стылі. У кожным з пакояў стаіць двухспальны ложак і вялікая шафа, у адной са спальняў ёсць туалетны столік.

 

Санвузлоў у кватэры два. У адным усталявана ванна і душавая кабіна. А яшчэ там вісіць каралеўская люстра. У другім, больш мінімалістычным, — унітаз, там жа ёсць пральная машына.

 

Цана кватэры — 225 тысяч даляраў (2217 даляраў за квадрат).

Чытайце таксама: 

Вікторыя Азаранка здае дом у Драздах. Як вам інтэр'еры? ФОТЫ

У Беларусі ўвялі адзіны маёмасны плацеж

У цэнтры Мінска прапануецца вельмі дзіўная кватэра. Там адзін унітаз проста на кухні, другі — у шафе

Nashaniva.com