З-за туману на дарогах слабая бачнасць. ДАІ перасцерагае аб небяспецы

Складаныя ўмовы надвор'я негатыўна ўплываюць на дарожную абстаноўку і патрабуюць асаблівай асцярожнасці і ўважлівасці, паведамляе ДАІ і дае рэкамендацыі.

29.01.2024 / 09:11

Фота: БелТА

Аўтамабілістам варта знізіць хуткасць руху. «Ваш прыпыначны шлях павінен быць менш адлегласці бачнасці. Таксама павялічце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, абавязкова уключыце знешнія светлавыя прыборы, адмоўцеся ад манеўраў, асабліва ад абгонаў. Таксама будзьце вельмі ўважлівыя і асцярожныя, не глядзіце ў гаджэты», — парэкамендавалі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Кіроўцам з недастатковым досведам кіравання транспартнымі сродкамі лепш адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце.

Nashaniva.com