У Полацку затрымалі маці жанчыны, якая правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы

«Віцебскай вясне» стала вядома, што 23 студзеня ў Полацку была затрыманая Людміла Воўк — маці Ганны Тукавай, якая 1 верасня 2022 года падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі №1 зладзіла антываенную акцыю.

26.01.2024 / 18:53

Тады Ганну Тукаву тройчы аштрафавалі — агулам яна павінна была заплаціць дзяржаве 7 тысяч 360 рублёў.

Прычына затрымання Людмілы Воўк і яе далейшы лёс пакуль невядомыя.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам за 23-24 студзеня пад пераслед трапілі сама меней 164 чалавекі.

Чытайце таксама:

65-гадовай палачанцы Людміле Анашкевіч далі 15 сутак за «экстрэмісцкую» спасылку ў прыватнай перапісцы

Што за мінскі бяздомны з трусікам стаў зоркай тыктоку? Аказваецца, гэта былы палітвязень

Супраць экс-палітзняволенай завочна завялі крыміналку за інтэрв'ю

Nashaniva.com