Сіноптыкі папярэдзілі пра моцную галалёдзіцу ў суботу

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

26.01.2024 / 14:19

27 студзеня на дарогах краіны і ў Мінску чакаецца галалёдзіца.

У суботу ў многіх раёнах краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі па краіне чакаюцца туман і слабы галалёд.

Ноччу -1..-7°С, пры праясненнях да -9°С, максімальная днём -3..+3°С. У Мінску чакаецца 0..-2°С

Медыкі далі некалькі парадаў, як пазбегнуць траўмаў і што рабіць, калі вы атрымалі траўму.

Асноўны спосаб прафілактыкі траўмаў зімой — абачлівасць пры перамяшчэнні па тратуарах, пешаходных дарожках, пешаходных пераходах на маставой, асабліва пры наяўнасці снежных заносаў і галалёду.

У значнай меры гэта адносіцца да кіроўцаў — захаванне хуткаснага рэжыму, максімальна ўважлівае стаўленне да ўдзельнікаў дарожнага руху. Але, калі адбылося падзенне, то неабходна падаць на бок, па магчымасці ацаніўшы месца падзення, каб не атрымаць дадатковых пашкоджанняў.

Затым праз мінакоў выклікаць брыгаду хуткай дапамогі або пры магчымасці самастойна звярнуцца ў найбліжэйшую медыцынскую ўстанову.

Самастойна або з дапамогай людзей стварыць умовы нерухомасці для пашкоджанай канцавіны пры дапамозе падручных сродкаў.

Nashaniva.com