У лідскім аўтобусе затрымалі п'янага эксгібіцыяніста

Увечары 17 студзеня 41-гадовы нецвярозы жыхар Ліды ехаў аўтобусам дахаты і там яму нечага закарцела спецыфічным чынам пазаляцацца да жанчыны, паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.

20.01.2024 / 17:19

Скрыншот з відэа

У аўтобусе мужчыну прывабіла пасажырка, якой ён стаў дэманстраваць свае палавыя органы. Заўвагі жанчыны яго не спынілі, і таму тая патэлефанавала ў міліцыю.

Падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента аховы і не змог толкам патлумачыць матывы сваіх дзеянняў. Яны кваліфікаваныя па артыкуле «Хуліганства».

Чытайце таксама:

Стала вядома, якіх злачынстваў у Беларусі ў 2023 было найболей

«Гэта табе замест кветак». Псіхолаг патлумачыў, чаму мужчыны робяць дыкпікі 

У Гродне эксгібіцыяніста са стажам затрымалі дзякуючы пільнай загадчыцы дзіцячага садка

Іспанец праз суд дамогся права хадзіць голым па вуліцы

Nashaniva.com