Стала вядома, што збудуюць на месцы кінатэатра ў Чыжоўцы

У мікрараёне на поўдні Мінска на месцы кінатэатра «Дружба» з'явіцца гандлёва-забаўляльны комплекс.

17.01.2024 / 14:52

Мясцовыя ўлады плануюць увесці яго ў эксплуатацыю да канца 2024 года. Пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Сяргей Масляк, пішуць Мінск-навіны.

Праект, які трапіў у катэгорыю даўгабудаў, прадугледжвае, што разам з гандлёвымі плошчамі цэнтр будзе размяшчаць і спартыўнай залай, і невялікім кінатэатрам.

Як патлумачыў кіраўнік Заводскага раёна, інвестар раней прыняў рашэнне аб карэкціроўцы праектна-каштарыснай дакументацыі, з-за гэтага адсунуўся тэрмін будаўніча-мантажных работ. Тым не менш стаіць задача здаць аб'ект у гэтым годзе.

Nashaniva.com