З Новым годам вас віншуюць тыкток «Нашай Нівы» і Маляваныч. Паслухайце яго абавязкова за святочным сталом

Усё будзе добра!

31.12.2023 / 18:12

@nashaniva “Ніхто не зможа пазбавіць нас надзеі, любові і веры, пакуль мы разам!”. Паглядзіце навагодняе віншаванне ад Маляваныча #беларусь #беларусьсейчас #минск #минсксейчас #беларускіцікток #маляваныч #беларускаямова #нашаніва #новыйгод #поздравление #пабеларуску #беларускіярэкамендацыі ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Са святамі! З Раством Хрыстовым! З Новым годам! З Калядамі!

З дзяцінства мы любім гэтыя святы, яны заўсёды прыносілі нам смак мандарынак, пах навагодняй ялінкі, атмасферу казкі і чараўніцтва!

На жаль, ужо некалькі апошніх гадоў гэты смак свята нам хочуць сапсаваць.

Многія з нас сустракаюць святы за кратамі, у выгнанні, хтосьці — у атмасферы ліпкага страху і хлусні…

Але насуперак усяму злому я шчыра і радасна віншую вас! Ніхто не зможа пазбавіць нас радзімы, свабоды, праўды, пакуль яны ў нашых сэрцах! Ніхто не зможа пазбавіць нас надзеі, любові і веры, пакуль мы разам!

Зычу вам, вашым дзецям, вашым блізкім і сябрам здароўя, сілы духу, радасці! Беражыце і падтрымлівайце адзін аднаго, не губляючы надзеі і веры ў будучыню! 

Усё будзе добра!

Nashaniva.com