Пад Масквой знайшлі мёртвым былога ўкраінскага дэпутата Ківу

Пра смерць экс-дэпутата Вярхоўнай Рады Іллі Ківы паведамляюць расійскія афіцыйныя СМІ.

06.12.2023 / 17:55

46-гадовы Ківа ўцёк з Украіны ў студзені 2022 года. Жыў у Расіі, падтрымаў акупацыю, крытыкаваў украінскія ўлады.

Ілля Ківа вядомы як палітык, які цягам сваёй кар'еры перабягаў з аднаго лагера ў іншы, прытым яны былі процілеглыя. Так, калі падчас Еўрамайдана ён быў кіраўніком палтаўскай арганізацыі «Правага сектара», то пасля зблізіўся з прарасійскімі сіламі. Спачатку ён узначаліў некалі ўплывовую, а цяпер маргінальную Сацыялістычную партыю Украіны, а пасля стаў дэпутатам ад асноўнай прарасійскай сілы ва Украіне — Апазіцыйнай платформы «За жыццё». Ён вызначаўся скандальнымі паводзінамі і рэзкімі эпатажнымі заявамі.

Сярод іншага Ківу часта цытавала афіцыйная беларуская прапаганда.

У сакавіку 2023 года Іллю Ківу пазбавілі мандата па выніках галасавання на пасяджэнні Вярхоўнай рады. Генпракуратура Украіны абвінаваціла былога парламентарыя ў дзяржаўнай здрадзе. Суд Львова завочна прысудзіў Ківу да 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

У Сімферопалі адкрылі помнік калабаранту Кірылу Страмавусаву

Nashaniva.com