Асцярожна! Ворагі пішуць людзям пад выглядам журналістаў «Нашай Нівы»

Вядома пра некалькі выпадкаў за апошні час, калі людзям пісалі пад выглядам журналістаў «Нашай Нівы» з ананімных ці фэйкавых акаўнтаў.

27.11.2023 / 15:32

У некаторых людзей так спрабавалі выпытаць інфармацыю, у тым ліку аб грамадскай дзейнасці і знаёмых. Сярод іншых, пад выглядам журналіста «Нашай Нівы» пісалі знаёмым хлопца спартоўкі Крысціны Ціманоўскай. Пра іншыя выпадкі мы паведаміць не можам з меркаванняў бяспекі людзей.

Хто стаіць за гэтымі паведамленнямі, нам невядома. Заўважым, што хлопца Ціманоўскай раней ачарнялі лукашысцкія каналы.

Будзьце ўважлівыя. Каб упэўніцца, што вам піша наш рэпарцёр, можаце звярнуцца ў рэакцыйны акаўнт «Нашай Нівы» @nn_editor ці на пошту nivanasha@proton.me. Але майце на ўвазе, што нашы рэдакцыйныя кантакты — толькі такія, а не якія іншыя. Звярайце палітарна, ці вам пішуць з сапраўдных акаўнтаў «НН» ці не.

Nashaniva.com