«Наша Ніва» мае многа такога, чаго не маюць іншыя: вось спіс

25.06.2023 / 20:47

Штовечар у Ютубе выходзяць нашы навіны з Кірылам Насякайлам. Там мы расказваем пра падзеі і тлумачым, што за імі стаіць.

Кожную другую нядзелю Наста Роўда запрашае ў свой доўгі «Ток» суразмоўцаў розных палітычных поглядаў і пакаленняў. Адгадайце, хто будзе наступны?

У нашым тыктоку Жэня, Даніла, Ілля і Марат расказваюць навіны, адкрываюць нюансы мовы, гісторыі і ідэй. 

На сайце, у адрозненне ад многіх, мы маем паўнавартыя версіі і на беларускай, і на расейскай мовах. Беларуская версія — прыярытэтная, але праз некаторы час усе навіны перакладаем і на расейскую. Маеце сяброў, якія не чытаюць па-беларуску, рэкамендуйце ім пачаць чытаць беларусацэнтрычны рэсурс па-расейску.

У «Нівы» шмат інсайдаў, добрае разуменне падтэксту падзей — і выбітныя расследаванні Арцёма Гарбацэвіча.

Як вось гэтае нядаўняе: Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

 

«Наша гісторыя» часова не выходзіць — гісторыя творыцца вакол нас, але на сайце мы па-ранейшаму публікуем шмат гістарычнага і культурнага кантэнту для глыбокага чытання. Як вось гэты сённяшні: Кафкіянская імперыя і яе метады. 200 гадоў з пачатку «працэсу філаматаў і філарэтаў».

Мы адзінае выданне ў Беларусі, якое можна чытаць у тым ліку лацінкай.

Мы адзінае выданне ў Беларусі, які мае тэлеграм-канал украінскаю моваю @NashaNivaUA. Райце яго ўсім украінцам, якія хочуць разумець нашу краіну і трымаць руку на пульсе беларускіх падзей.

Мы маем каментары на сайце, дзе вы можаце выказвацца ананімна. Вось як яны абароненыя.

Нарэшце, мы адзіная ў краіне «газэта з рысункамі», якой 116 гадоў, а яна ўсё яшчэ вельмі нават. 

Але мы маем і адну на ўсіх нас бяду: у зняволенні застаюцца два нашы рэдактары. Не забывайце пра іх ні на дзень, як і пра астатніх барацьбітоў за свабоду і лепшую долю нашага народа. 

Калі наша праца падаецца вам важнай, падтрымайце нас данатамі праз Патрэон. Дзякуючы ім мы зможам больш.

Nashaniva.com