Мяцеж Прыгожына выбівае вялікую частку баяздольных часцей і дэмаралізуе расійскіх вайскоўцаў

24.06.2023 / 02:15

Генерал Валерый Герасімаў і Уладзімір Пуцін. Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP. Архіўнае фота

Як бы ні закончыўся мяцеж Яўгена Прыгожына, ён выбівае вялікую частку баяздольных часцей і дэмаралізуе расійскіх вайскоўцаў. Гэта будзе галоўны вынік, як бы падзеі ўнутры Расіі ні разгортваліся заўтра.

Адсутнасць перамог у Японскай, Першай сусветнай і Афганскай войнах прыводзіла да ўнутраных катаклізмаў у Расіі. На нашых вачах разгортваецца новы эпізод расійскай драмы. Кожны раз у мінулым, і ў 1905 годзе, і ў 1917—1919-м, і ў 1989—1991-м, беларусы карысталіся сітуацыяй у сваіх нацыянальных інтарэсах. Магчыма, беларусы не ўпусцяць новы гістарычны шанец, калі ён надарыцца, і здабудуць нарэшце сапраўдную незалежнасць.

Рэд.