Мінабароны заявіла пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400, а таксама пра прыбыццё ў Беларусь расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі

Завершана пастаўка ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі чарговага камплекта зенітнага ракетнага комплекса С-400. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Мінабароны.

02.06.2023 / 21:19

Пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400 Мінабароны паведамляла і 28 мая. Фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»

Таксама, гаворыцца ў паведамленні, на тэрыторыю Беларусі прыбываюць «асабісты склад, узбраенне і тэхніка са складу агульнавайсковых і танкавых злучэнняў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі».

Мінабароны сцвярджае, што гэта мерапрыемствы «ў інтарэсах павышэння абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы» і па павышэнні баявых магчымасцяў воінскіх часцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пра пастаўку таксама «чарговага» ЗРК С-400 Мінабароны паведамляла 28 мая.

Чытайце таксама:

Расія ўпершыню страціла на вайне ва Украіне камандны пункт ЗРК С-400. Гэта адна з найбольш важных частак сістэмы

Nashaniva.com