Паміж Беларуссю і Расіяй будуюць новую лінію абароны — «Флагшток» 

Па даных касмічнага сервіса Sentinel, каля былога памежнага перахода «Тры сястры» на расійскім баку пачалося будаўніцтва новай лініі абароны, піша «Флагшток», які звярнуў увагу на спадарожнікавыя здымкі. 

02.06.2023 / 16:33

Паводле выдання, новая лінія абароны ідзе ўздоўж мяжы з Беларуссю. Змены адбыліся з 30 мая — да 2 чэрвеня. Лінія працягнулася на 250 метраў уздоўж беларускай мяжы.

На працягу мая 2023 года ў раёне таго ж памежнага перахода на беларускім баку быў спілаваны лес на мяжы РФ, у другім лясным масіве побач з'явіўся комплекс траншэй.

Днём 30 мая расіяне ўзарвалі частку дарогі ў Чарнігаўскай вобласці на стыку мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю, побач з манументам «Тры сястры».

Канал ваенкараў напісаў, што такім чынам расіяне падарвалі «шлях ворага, які ён мог бы калісьці паспрабаваць выкарыстаць для нападу».

У апошнія некалькі тыдняў адбылося некалькі гучных дыверсій на тэрыторыі Бранскай, Белгародскай абласцей, беспілотнікі атакавалі нават Маскву. 

Nashaniva.com