Палітзняволеная Аксана Зарэцкая была ў коме

Па інфармацыі праваабаронцаў, трэнерка па этыкеце пасля абвяшчэння прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Як мінімум тры дні жанчына правяла ў коме, а праз нейкі час яе вярнулі на «Валадарку».

02.06.2023 / 10:12

Дактары СІЗА не аказвалі належнай медычнай дапамогі Зарэцкай, нават не прымалі валер'янку для яе ў перадачах ад родных.

Аксана Зарэцкая — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 года калоніі па «народным» арт. 342 КК. У траўні яе этапавалі ў гомельскую ПК-4.

Падтрымайце Аксану: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Зарэцкая Аксана Анатольеўна

Nashaniva.com