Начная атака на Кіеў. Ёсць загінулыя, у тым ліку двое дзяцей

Уначы Расія зноў атакавала Украіну ракетамі, у тым ліку Кіеў.

01.06.2023 / 07:10

Фота: КМВА

У выніку падзення абломкаў расійскіх ракет у Кіеве ёсць загінулыя і параненыя. Сярод загінулых двое дзяцей, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

«На жаль, папярэдне колькасць ахвяр паветранага нападу расейцаў павялічваецца. Паводле інфармацыі, якая ўдакладняецца, у Дзяснянскім раёне ўжо 3 загінулых і 4 чалавекі атрымалі траўмы. Дадзеныя абнаўляюцца і ўдакладняюцца».

Клічко ўдакладніў, што колькасць пацярпелых складае 14 чалавек, 9 з якіх шпіталізавалі.

Потым Кіеўская адміністрацыя апублікавала фота наступстваў ракетнага ўдару ў Дняпроўскім раёне сталіцы.

Чытайце таксама:

Белы дом: Мы супраць удараў па РФ, але вырашаць Украіне

Nashaniva.com