«Твары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын выкарыстаў атаку дронаў на Маскву для эмацыйнай крытыкі Мінабароны РФ.

30.05.2023 / 12:13

«Твары смярдзючыя, вы што робіце? Вы быдла! Адрывайце свае сракі з кабінетаў, у якія вас пасадзілі абараняць гэтую краіну. Вы з'яўляецеся Міністэрствам абароны. Вы не зрабілі ні х*ра, каб наступаць. Якога х*я вы дапускаеце прылёт гэтых беспілотнікаў у Маскву? 

Тое, што яны на Рублёўку ляцяць да вас дадому, ды і хр*н з ім! Няхай вашы дамы шугаюць. А што людзям звычайным рабіць, калі ў іх вокны ўразаюцца беспілотнікі з выбуховым рэчывам? 

І таму як грамадзянін я глыбока абураны, што гэтая брыдота спакойна сядзіць і праседжвае далей свае атлусцелыя сракі, нашмараваныя дарагімі крэмамі. І таму я лічу, што народ мае поўнае права задаць ім гэтыя пытанні, гэтым паскудам», — такую заяву Прыгожына апублікавала ягоная прэс-служба.

Чытайце таксама:

Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты

Nashaniva.com