Чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 прыбыў у Беларусь — Мінабароны

У Беларусь дастаўлены ЗРК С-400, паведамляе прэс-служба Мінабароны. У бліжэйшы час комплекс заступіць на баявое дзяжурства.

28.05.2023 / 19:45

Усе фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»

На палігонах Расіі беларускія зенітчыкі прайшлі поўны курс падрыхтоўкі да баявога прымянення сістэмы. Мінабароны паведамляе, што «вайскоўцы гатовыя прымяніць свае веды і ўменні на практыцы для забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым».

У Беларусі працягваецца рэалізацыя мер па нарошчванні баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), у тым ліку аснашчэнне злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл новымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення, паведамляе Мінабароны. 

Nashaniva.com