Мукавозчык напісаў кнігу для дзяцей

Прапагандыст СБ Андрэй Мукавозчык напісаў кнігу «Чаму вучыць дзяцей». Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларусь» і, пазначана ў анонсе, адрасавана ўсім тым, хто штодзённа працуе з падрастаючым пакаленнем.

07.04.2023 / 12:15

У прапанаваным анонсе адзначаецца, што кніга «заклікана дапамагчы педагогам, выхавальнікам, выкладчыкам — усім тым, каму штодня даводзіцца працаваць з падрастаючым пакаленнем. Што сеяць сярод падрастаючага пакалення разумнае, добрае і вечнае трэба — з гэтым, напэўна, пагодзяцца ўсе. Аўтар прапануе сваё бачанне, што менавіта трэба сеяць. Якім чынам гэта рабіць. Аж да гатоўнасці даць «адкрыты ўрок» усім жадаючым.

У прапанаваным для азнаямлення ўрыўку аўтар параўноўвае сярэдні клас з адмоўнымі героямі аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык». Ён называе сярэдні клас, які з'ехаў за мяжу «звар'яцелым», і прапануе «подзвіг», плюнуць на каўнер Аксане Зарэцкай, якую нядаўна асудзілі да калоніі.

Каштуе кніга 20 рублёў 91 капейку.

«Робяць гэта тыя, хто ў нашых шэрагах». Мукавозчык папракае прапагандыстаў за баязлівасць

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Nashaniva.com