У Мінску кіроўца на BMW збіў трохгадовую дзяўчынку

У Мінску трохгадовую дзяўчынку збіла машына. Дзіця ехала на самакаце па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. Дзяўчынку шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба ДАІ.

07.06.2022 / 23:47

Наезд адбыўся 7 чэрвеня каля 17.40. 32-гадовы кіроўца BMW рухаўся па вуліцы Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў. Пры павароце направа на вуліцу Нававіленскую ён збіў трохгадовую дзяўчынку.

Дзіця на самакаце перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал светлафора. У выніку наезду дзяўчынка атрымала траўмы, яе шпіталізавалі. 

Nashaniva.com