Беларускія банкі змогуць прадастаўляць фізасобам адтэрміноўку пагашэння крэдытаў

Такое рашэнне прынятае аператыўна-сітуацыйным штабам пры Савеце міністраў.

07.06.2022 / 15:53

«Банкам рэкамендавана па заявах крэдытаатрымальнікаў-фізічных асоб прадастаўляць адтэрміноўку пагашэння спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаванне нерухомасці — на адзін год з працягненнем тэрміну пагашэння крэдытаў на гэты ж тэрмін», — удакладняюць у Саўміне.

Такое рашэнне прынятае аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне.

Банкі і цяпер могуць прадастаўляць адтэрміноўку па пагашэнні крэдытаў. У кожнай фінустанове — свае ўмовы. Цяпер жа, хутчэй за ўсё, многія банкі прыслухаюцца да рэкамендацый чыноўнікаў і будуць прадастаўляць адтэрміноўку на паўгода па спажывецкіх крэдытах, на год — на нерухомасць. Пры ўмове, што паступіць такая просьба ад кліента.

Nashaniva.com