Палітвязню з чацвёртай стадыяй раку прысудзілі 5 гадоў калоніі

У судзе Вілейскага раёна вынесены прысуд жыхару Маладзечна Паўлу Кучынскаму, якога абвінавачвалі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

07.06.2022 / 10:58

Суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў палітвязню 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды начальніку Маладзечанскага РАУС Вадзіму Прыгары ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладэчанскага раёна Генадзю Філістовічу 1000 рублёў, піша «Вясна».

Nashaniva.com