У Мінску «Еўраопт» будзе дастаўляць прадукты дадому са зніжкай 5%

16.05.2014 / 10:47

Найбуйнейшая беларуская гандлёвая сетка «Еўраопт» запусціла інтэрнэт-краму, якая ажыццяўляе дастаўку прадуктаў дадому да пакупнікоў.

Кліентам прапануюць выбраць тавары на суму не менш за 300 тысяч рублёў у анлайн-каталогу і чакаць дастаўку.

Пры гэтым цэны будуць на 5% ніжэйшыя, чым у гіпермаркеце «Еўраопт».

Аплата робіцца наяўнымі ці банкаўскай карткай пры атрыманні замовы.

Пакупнікі не змогуць набыць праз інтэрнэт-краму толькі алкаголь і цыгарэты.

ЯМ