Здымак ілюстрацыйны. Фота: David Crane/MediaNews Group/Los Angeles Daily News via Getty Images
Па словах Бадалян, Арменія ўстрымаецца ад удзелу ў «Дамове аб калектыўнай бяспецы да 2024 года па бюджэце», які быў прыняты Радай калектыўнай бяспекі АДКБ 23 лістапада 2023 года.
Таксама Ерэван адмовіўся ўдзельнічаць у «прадугледжаным ім фінансаванні дзейнасці арганізацыі, не пярэчачы пры гэтым супраць прыняцця гэтага рашэння ў абмежаваным складзе», дадала прэс-сакратарка армянскага МЗС.
Раней пра адмову Арменіі фінансаваць дзейнасць АДКБ заяўляў расійскі бок, у прыватнасці памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.
Арменія на сённяшні момант афіцыйна не выйшла з АДКБ, але фактычна больш не ўдзельнічае ў дзейнасці гэтай структуры, у прыватнасці ў сумесных вайсковых вучэннях.
Чытайце таксама:
Затрыманы ў Арменіі беларус атрымаў статус уцекача
Пашынян прыгразіў заблакаваць у Арменіі расійскія тэлеканалы
Пашынян заклікаў адмовіцца ад «гістарычнай Арменіі» на карысць рэальнай Арменіі
Расійскія вайскоўцы выкралі ў Арменіі яшчэ аднаго збеглага салдата