Украінскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што быў нанесены ракетны ўдар па караблях Чарнаморскага флота, пад удар трапіў вузел сувязі Чарнаморскага флоту, аэрадром Бельбек.

Ранкам зʼявіліся сведчанні, што пад Севастопалем гарыць нафтабаза.

Тэлеграм-канал «Крымскі вецер» піша, што выбітыя шыбы ў будынках былога штаба ВМС Украіны на вул. Руднева ў Севастопалі (цяпер там расійская вайсковая частка), прыпаркаваныя побач аўтамабілі пашкоджаныя. 

Прызначаны Расіяй губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што ўначы адбылася самая масавая ракетная атака, падчас якой было збіта больш за 10 ракет. Паводле яго інфармацыі, адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі.

СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што ў выніку абстрэлу загарэлася нафтабаза ля пасёлка Гвардзейскі пад Сімферопалем. 

Украінскія вайскоўцы паведамленні аб ударах пакуль не каментавалі.

Чытайце таксама:

У Крамлі далі ўказанне дзяржаўным і лаяльным уладзе СМІ падкрэсліваць у тэракце «ўкраінскі след»

Венгрыя і Славакія адмовіліся пастаўляць снарады Украіне

Мінабароны Расіі хоча набраць у войскі 300 тысяч чалавек для наступу на Харкаў

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2