Увагу міліцыі кіраўнік прыцягнуў у кастрычніку 2019 года. З'явілася інфармацыя аб атрыманні ім хабараў ад контрагентаў за выбар іх у якасці пастаўшчыкоў матэрыялаў і камплектуючых. У справе фігуруюць больш за 30 дамоваў, дзе пастаўшчыкі выйгравалі конкурс, таму што загадзя ведалі сумы, якія заявяць іх канкурэнты, піша belkagomel.by.

Кіраўнік меў сваю цікавасць. Займаная заводам ніша вузкая ў сваім сегменце рынку, таму контрагенты былі рады збыць свае дэталі хоць на якіх умовах і «дзякавалі» за заключэнне дамоваў валюце. Следству ўдалося даказаць, што агульная сума хабараў па першым дзясятку закупак склала каля 22 тысяч рублёў у эквіваленце.

Адчуўшы імпэт да «адкатаў», дырэктар пачаў патрабаваць іх таксама ад будаўнічых арганізацый, якія выконвалі рамонт на вытворчых плошчах. У гэтым выпадку сума хабараў перавысіла 32 тысячы рублёў. Браў іх не толькі грашыма, але і керамічнай пліткай з сантэхнікай.

У шэрагу выпадкаў будаўнічыя фірмы выконвалі работы па рамонце памяшканняў, але заставаліся ні з чым, бо заказчык зацягваў падпісанне дакументаў аб прыёмцы работ. Каб вярнуць сабе хоць частку заробленага, прыватнікі давалі службовай асобе хабар.

Схему раскруцілі знізу. Калі за хабарадавальнікаў сур'ёзна ўзяліся органы дзяржбяспекі, тыя без ваганняў далі паказанні на хабарніка. Распавялі, калі давалі грошы, каму і за што.

— Усяго следчыя органы даказалі больш за 15 эпізодаў атрымання хабараў асабіста дырэктарам завода. Матэрыялы крымінальнай справы склалі 27 тамоў. У цэлым абвінавачаны сваю віну прызнаў, не пагадзіўся толькі з сумамі незаконнага ўзнагароджання па асобных эпізодах, — распавяла «вавёрцы» памочнік пракурора горада Гомеля Алена Лапіцкая.

— Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў кіраўніка вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 800 базавых (32 тысячы рублёў).

Асуджаны пазбаўлены права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на 5 гадоў.

Не пазбеглі адказнасці і хабарадавальнікі — ім прызначаныя пакаранні ў выглядзе абмежавання волі. Усім трэба будзе выплаціць вялікія штрафы па 400 базавых велічынь.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Чытайце таксама:

Намесніку кіраўніка прадпрыемства з групы кампаній «Санта» далі 10 гадоў за буйны хабар

Завялі крыміналку, але потым замялі. Такі факт быў у біяграфіі ахоўніка Лукашэнкі, які стаў намеснікам яго кіраўніка спраў

Праслухоўка і «хабар» ад КДБ. Стала вядома, як судзілі экс-кіраўніка аховы Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4