Скрыншот відэа ТАСС

Скрыншот відэа ТАСС

Расійская прапаганда спрабуе выставіць гэта як «падрыхтоўку Нямеччынай вайны з Расіяй». Каля ўваходу ў гмах на Смаленскай плошчы пасла чакалі расійскія прапагандысты. Дзяўчына з мікрафонам тэлеканала «Расія 1» перакрыла яму ўваход у будынак, піша Bild.

Пасол паспрабаваў адчыніць іншую створку дзвярэй, але яна была зачыненая, а дзяўчына не адыходзіла. Тады нямецкія дыпламаты сілай адчынілі адзіныя дзверы, адціснуўшы дзяўчыну. «Ці можам мы прайсці ў міністэрства? У нас ёсць запрашэнне. Вялікі дзякуй», — ветліва сказаў Ламбсдорф.

Рэпарцёры крычалі яму па-нямецку адны і тыя ж фразы: «Чаму вы плануеце атакі на расійскія цэлі?», «Вы зноў хочаце вайны з Расіяй?»

Адзін малады чалавек з мікрафонам заблытаўся ў нямецкай мове і сказаў бессэнсоўную фразу: «Чаму вы хочаце атакаваць нямецкія цэлі?»

Як піша аглядальнік Bild, «гэта была прапагандысцкая атака на германскага пасла ў Маскве, якая абярнулася ганебнай развязкай».

«Расійская прапаганда хацела выкарыстаць прыезд галоўнага нямецкага дыпламата ў маскоўскае міністэрства, каб шантажаваць яго і зняць скандальныя кадры для дзяржтэлебачання, — адзначае аўтар. — Але прапагандысцкая пастка, якую расійскі рэжым зладзіў нямецкаму паслу, зусім не атрымалася».

Чытайце таксама:

Міністр абароны Германіі выказаўся наконт уцечкі размоў нямецкіх вайскоўцаў пра ракеты Taurus

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі супраць паставак Украіне ракет Taurus

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
37
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7