Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Паводле нормы канона 1251 Кодэкса кананічнага права «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страў.

Сёлета на падставе канона 87 § 1 мітрапаліт мінска-магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі вызваліў на тэрыторыі сваёй архідыяцэзіі ад устрымання ад спажывання мясных страў вернікаў, старэйшых за 14 гадоў, у пятніцу 8 сакавіка 2024 года.

У той жа час адзначаецца, што вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Чытайце таксама:

Каталіцкі касцёл у Беларусі не збіраецца бласлаўляць аднаполыя пары, хоць гэта дазволіў Ватыкан

Выйшла кніга пра каталіцкага святара, які правёў 25 гадоў у савецкіх лагерах і высылках

Беларускія ксяндзы з'ездзілі на чэмпіянат Еўропы па футболе. Вынік так сабе

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1