Мінулы раз БПМ павышалі з 1 лістапада 2023 года.

У выніку з 1 лютага па 30 красавіка бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў наступных памерах:

  • у сярэднім на душу насельніцтва — 406,74 рубля (раней 367,79);
  • для працаздольнага насельніцтва — 434,6 рубля (раней 405,27);
  • для пенсіянераў — 298,43 рубля (раней 273,26);
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 260,39 рубля (раней 237,34);
  • для дзяцей ад трох да шасці гадоў — 349,09 рубля (раней 325,11);
  • для дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 406,03 рубля (раней 393,34).

Змены закрануць каля 1,5 млн атрымальнікаў сацыяльных выплат, устаноўленых ад БПМ, бо аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.

Напрыклад, сацыяльныя пенсіі і дапамогі па доглядзе інваліда, а таксама дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і разавыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці.

Да прыкладу, пры нараджэнні першынца сям'і заплацяць 4067,4 рубля (плюс 389,5), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 5694,36 рубля (плюс 545,3), піша Office Life.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак за снежань рэкордна вырас, а ў Мінску наогул — $1000. У чым падвох?

З 1 лютага крыху вырасце дапамога на дзяцей

Самазанятыя пачалі атрымліваць лісты пра залічэнне ў дармаеды. Як такое магчыма?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0