Фота: Matt Rourke / AP

Фота: Matt Rourke / AP

Такім чынам, Трамп атрымлівае не менш за 11 галасоў рэспубліканскіх дэлегатаў, а ягоная суперніца Нікі Хэйлі — не менш за шэсць. Усяго ў рэспубліканцаў 22 дэлегаты ў Нью-Гэмпшыры, піша Бі-бі-сі.

Чакалася, што агулам у галасаванні возьме ўдзел больш за 300 тысяч чалавек.

Канчатковыя вынікі, у тым ліку звесткі па яўцы, стануць вядомыя пазней.

Нікі Хэйлі падчас выступу перад прыхільнікамі павіншавала Дональда Трампа з перамогай, сказаўшы: «Ён заслужыў яе, і я хачу гэта прызнаць».

Пры гэтым яна заявіла пра намер працягваць барацьбу.

«Нью-Гэмпшыр — першы, але не апошні. Гэтая гонка яшчэ далёкая ад завяршэння. Наперадзе дзясяткі штатаў».

Хэйлі з усмешкай адзначыла, што наступны этап пройдзе ў яе родным штаце Паўднёвая Караліна, дзе яна два тэрміны займала пасаду губернатаркі.

Дональд Трамп размясціў некалькі пастоў у сваёй сацсетцы Truth Social, у якіх назваў Нікі Хэйлі «адарванай ад рэальнасці» і заявіў пра сваю перамогу.

«Хэйлі сказала, што павінна перамагчы ў Нью-Гэмпшыры. ЯНА НЕ ПЕРАМАГЛА!!!»— напісаў ён.

Пасля гэтага Трамп выступіў перад прыхільнікамі ў горадзе Нашуа і заявіў, што ў Нікі Хэйлі «была вельмі дрэнная ноч», але яна «ўсё яшчэ ходзіць вакол і робіць пераможныя колы, нягледзячы на пройгрыш».

«Яна зрабіла выгляд, што выйграла Аёву», — сказаў ён. — Я азірнуўся і спытаў: хіба яна не заняла трэцяе месца?»

Трамп таксама абрынуўся на дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна, заявіўшы, што той нібыта не можа скласці два сказы або самастойна сысці са сцэны.

«Калі мы не пераможам, гэтай краіне канец», — заявіў ён.

Прадстаўнікі кампаніі Байдэна, каментуючы вынікі праймерыз, заявілі, што рух MAGA (Make America Great Again — Зробім Амерыку вялікай — слоган кампаніі Трампа) завяршыў захоп Рэспубліканскай партыі».

«Трамп прапануе амерыканцам той жа самы экстрэмальны парадак дня, які каштаваў рэспубліканцам выбараў за выбарамі: абяцае падарваць амерыканскую дэмакратыю, узнагародзіць багатых за кошт сярэдняга класа і забараніць аборты ва ўсёй краіне», — гаворыцца ў заяве.

Трамп наносіць вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры

Энтані Зуркер, карэспандэнт Бі-бі-сі ў Паўночнай Амерыцы:

Перамога Дональда Трампа ў Нью-Гэмпшыры азначае, што гонка за прэзідэнцкую намінацыю ў Рэспубліканскай партыі блізкая да завяршэння — нават калі яго адзіная суперніца, што засталася, Нікі Хэйлі пакуль не гатовая саступіць.

Былы прэзідэнт ужо перамог у Аёве з вялікім адрывам, і найбліжэйшыя штаты ў календары рэспубліканскіх праймерыз схіляюцца ў яго бок мацней, чым Нью-Гэмпшыр. Марш Трампа да намінацыі неўзабаве ператворыцца ў бег.

Ці падабаецца гэта амерыканскім выбаршчыкам, ці не (а апытанні паказваюць, што ў асноўным не), але ЗША толькі што зрабілі яшчэ адзін вялікі крок да матча-рэваншу паміж Трампам і Байдэнам у лістападзе.

Чытайце таксама:

У Трампа засталася толькі адна суперніца перад выбарамі-2024. Хто такая Нікі Хэйлі?

Галоўны супернік Трампа сярод рэспубліканцаў зняўся з выбараў на яго карысць

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
16