23 лістапада Нікол Пашынян не прыехаў у Мінск на саміт АДКБ. Фота: Contributor/Getty Images

23 лістапада Нікол Пашынян не прыехаў у Мінск на саміт АДКБ. Фота: Contributor/Getty Images

Спікер Нацыянальнага сходу Арменіі Ален Сіманян не прыме ўдзелу ў выязным паседжанні Парламенцкай асамблеі АДКБ і 16-ым пленарным паседжанні, якія пройдуць у Маскве 19 снежня 2023 года. У пасяджэннях не прыме ўдзел і дэлегацыя Нацыянальнага сходу Арменіі.

Адмову ад паездкі ў Маскву Ален Сіманян пісьмова пацвердзіў афіцыйным лістом.

Раней прэмʼер-міністр Арменіі, міністр замежных спраў, міністр абароны і сакратар Рады бяспекі не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, арганізаваных АДКБ, падкрэслівае «Арменпрэс».

Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан стаў вырашаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычны сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. 

23 лістапада Нікол Пашынян не прыехаў у Мінск на саміт АДКБ, чым засмуціў і пакрыўдзіў Лукашэнку. 

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1