Дзіцячаму мульціку «Мой маленькі поні» ў «Кінапошуку» паставілі рэйтынг «18+». Гледачы мяркуюць, што зроблена гэта праз блакітнага поні Вясёлку Дэш.

Пазнака «18+» на мульціку зʼявілася пасля прыняцця законаў аб ЛГБТ-прапагандзе і прызнання ў Расіі «міжнароднай супольнасці ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй.

А ў афіцыйнай суполцы групы t. A. T. u. «Вконтакте» закрылі сцяну, а таксама заблакавалі доступ да фота і відэа.

Але яшчэ год таму пасля прыняцця закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды» адміністратары суполкі выдалілі ўсе фатаграфіі з пацалункамі салістак групы Юліі Волкавай і Алены Кацінай.

30 лістапада Вярхоўны суд Расіі аб'явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй паводле пазову Мінюста і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Рашэнне набыло сілу неадкладна.

Чытайце таксама:

Мы назіраем, як у Расіі з ЛГБТ робяць такі ж страх, які нацысты рабілі з яўрэяў. Што гэта азначае для беларусаў

Вярхоўны суд Расіі абвясціў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй

Атака Бондаравай на тарты для дарослых правалілася

Клас
2
Панылы сорам
32
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5