1 снежня ў кватэры жонкі Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014 па 2021 год, быў праведзены ператрус. У выніку ў яго забралі працэсар кампутара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, розныя канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, шматлікія газеты. Таксама была апісаная ўся бытавая тэхніка.

Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Фігуруюць частка 1 артыкула (Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама частка 2 згаданага артыкула (Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо на пасадзе з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Па гэтым артыкуле пагражае абмежаванне свабоды ад двух да пяці гадоў альбо пазбаўленне свабоды на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Чытайце таксама:

Затрымалі пастара Васіля Трубчыка

Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак

Сілавікі расказалі сваю версію, за што затрымалі 15 студэнтаў у Брэсце 

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21