У шэрагу беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі з палітычных матываў. Многія сем'і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным.

Для Беларускага фонда салідарнасці «Байсол» важна, каб у гэтыя часы у сем'ях палітзняволеных свята адбылося, нягледзячы ні на што. 

Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні. Дзякуючы цудам, якія мы разам можам зрабіць, як герой вядомай песні.

Фонд «Байсол» штогод ладзіць акцыі, з дапамогай якіх дзеці палітычных зняволеных маюць магчымасць атрымаць дапамогу ад неабыякавых людзей, пакуль іх бацькі не могуць быць побач. Вельмі натхняе, што так шмат беларусаў, якім не ўсё адно. Бо толькі дапамагаючы адно аднаму, падтрымліваючы тых, каму складана, мы дорым дзецям будучыню, якую жадаем для саміх сябе.

Як атрымаць дапамогу?

Калі вы родны палітзняволенага, альбо вызвалены палітзняволены, для атрымання дапамогі запоўніце гэтую заяўку да 9 снежня 2023 уключна.

Станам на раніцу серады сабрана 16 213 еўра з 20 000. 

Падтрымаць Калядны збор для дзяцей палітвязняў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?