Фота: perekop.ru

Фота: perekop.ru

«Проста зараз грузавік з 2 694 кг культурных каштоўнасцяў, вядомых пад агульнай назвай «Скіфскае золата», заехаў на тэрыторыю Кіева-Пячэрскай Лаўры, дзе ў скарбонцы Нацыянальнага музея Украіны кіеўскія мытнікі зробяць ідэнтыфікацыю скарбаў», — паведамляе РБК.

Пра тое, што музей Аларда Пірсана перадасць калекцыю Украіне, украінскае Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі паведаміла 22 лістапада. Ведамства адзначыла, што музей не стане спаганяць з Кіева кошт дзевяцігадовага захоўвання экспанатаў.

Акруговы суд Амстэрдама вырашыў перадаць калекцыю Украіне ў 2016 годзе. Расія двойчы спрабавала аспрэчыць гэтую пастанову, але суд пастанавіў, што артэфакты належаць Украіне.

Скіфскае золата — калекцыя з 2 тысяч экспанатаў. Чатыры крымскія музеі перадалі яе для выставы «Крым — залаты востраў у Чорным моры» нідэрландскаму музею Аларда Пірсана ў лютым 2014 года да пачатку расійскай анексіі паўвострава.

Чытайце таксама:

Вярхоўны суд Нідэрландаў пастанавіў вярнуць Украіне скіфскае золата з крымскіх музеяў. Справа цягнулася дзевяць гадоў

Скіфскае золата з музея ў Мелітопалі ўсё ж паспелі вывезці

Суд Амстэрдама адмовіўся вяртаць скіфскае золата ў Крым

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0