Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Сярэднямесячны брута-заробак (да выліку адпаведных падаткаў) у эканоміцы краіны (без уліку індывідуальных прадпрыемстваў) у трэцім квартале 2023 г.склаў 2018,2 еўра (на сёння гэта 2210 даляраў — НН), і, у параўнанні з другім кварталам 2023 г., ён павялічылася на 0,9%, піша Delfi.lt.

У дзяржаўным сектары сярэднямесячны брута-заробак склаў 2090,6 еўра, што на 0,1% вышэй, у прыватным сектары — 1989,1 еўра, што на 1,3% вышэй.

Сярэднямесячны чысты заробак склаў (пасля выліку адпаведных падаткаў) у эканоміцы краіны склаў 1251,5 еўра (на сёння гэта 1370,6 даляра — НН), і, у параўнанні з другім кварталам 2023 г., вырас на 0,8%: у дзяржаўным сектары ён склаў 1292,6 еўра, што на 0,1% вышэй, у прыватным сектары — 1234,9 еўра, што на 1,2% вышэй.

У мінулы чацвер Белстат агучыў памер сярэдняга заробку ў Беларусі за кастрычнік — 1971 рубель 20 капеек да выліку падаткаў. Гэта $600 даляраў па сярэднім курсе даляра за кастрычнік і 583 еўра па сярэднім курсе за кастрычнік. 

Калі браць заробак «чыстымі», то гэта 1695 рублёў ($516 або 501 еўра). 

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак вырас на 31 рубель

Сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 1880 даляраў

З 1 студзеня мінімальны заробак у Латвіі складзе 700 еўра

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1