Будынак КДБ у Мінску. Фота: «Наша Ніва»

Будынак КДБ у Мінску. Фота: «Наша Ніва»

«Мы бачым актывізацыю дзейнасці КДБ Беларусі, якая фактычна дасягнула гістарычных вышынь, такой інтэнсіўнай яна не была ніколі», — заявіў у нядзелю кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы (ДДБЛ) Дарыус Яўнішкіс, паведамляе BNS.

Паводле яго слоў, «некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве выклікаюць у супрацоўнікаў бяспекі пэўныя пытанні».

«Акрамя таго, не будзем забываць, што ў нас вельмі вялікая беларуская дыяспара, жыхары, якія прыязджаюць сюды і, па сутнасці, уздымаюць пэўныя контрразведныя пытанні», — сказаў Яўнішкіс.

Узмацненне распаўсюджвання расійскай прапаганды адчуваецца і ў Літве, кажа чыноўнік.

«Я думаю, што Расія прыпыніла гэтую дзейнасць, напэўна, як толькі пачала вайну ва Украіне, таму што разлічвала на вельмі лёгкую перамогу і там затрымалася, але цяпер мы адчуваем пэўную актывізацыю», — сказаў Яўнішкіс.

Па словах кіраўніка ведамства, у яго няма звестак пра тое, што службы недружалюбных краін спрабуюць завербаваць дзяржаўных чыноўнікаў, дзяржслужачых або палітыкаў: «У мяне зараз няма такіх разведвальных звестак, калі б і былі, то не сумняюся, што пэўныя дзеянні былі б прыняты. І калі будзе спроба наблізіцца, я не сумняваюся, што мы яе абавязкова адсочым і ўбачым».

Яўнішкіс кажа, што апошнім часам ілжывыя паведамленні аб выбуховых прыладах у школах і іншых месцах Літвы з'яўляюцца інфармацыйнымі атакамі з боку варожых сіл.

«Усе гэтыя пагрозы падарваць школы ці нейкія ўстановы ці пагрозы падарваць нейкую ГЭС, у рэшце рэшт аэрапорты — мы павінны разумець, што мы ўжо ўцягнутыя ва ўвесь гэты вір. Гэта інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя на тое, каб кранаць наш розум, каб мы пачалі падазраваць адзін аднаго, каб мы ўвесь час жылі ў гэтым пачуцці нявызначанасці, увесь час думаючы, што ўсё вельмі дрэнна. Мы гэта, без сумневу, бачым і канстатуем», — сказаў Яўнішкіс.

Чытайце таксама:

Беларусаў, якіх літоўцы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, ужо 1644

Як вызначыць агента ў сваім атачэнні

Трэба раз і назаўсёды спыніць разважанні пра «вяртанне Вільні» — Рудкоўскі

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
10