Парламенцкія выбары ў 2019 годзе. Фота: Наша Ніва

Парламенцкія выбары ў 2019 годзе. Фота: Наша Ніва

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, — гэта безвыбары. Рытуал без сэнсу і справядлівасці.

Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і вайскоўцаў. Рэжым баіцца любой канкурэнцыі — ён ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Але ён памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды», — сказала Святлана Ціханоўская адносна прызначаных на 25 лютага 2024 года выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

Ціханоўская заклікала пазбягаць удзелу ў «рэжымных мерапрыемствах».

«Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць», — рэзюмуе беларуская нацыянальная лідарка.

Чытайце таксама:

Выбары афіцыйна прызначаныя на 25 лютага 2024 года

Карпенка расказаў, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары

Зрабіў бізнэс на смецці. Хто такі Дзмітрый Кучук, які хоча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?