Ён нанёс жанчыне не менш за 52 удараў нажом і іншымі вострымі прадметамі па розных частках цела. Жанчына памерла на месцы здарэння, піша пракуратура Віцебскай вобласці.

У дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па пункце 6 часткі 2 артыкула 139 КК — забойства з асаблівай жорсткасцю, якая прадугледжвае выключную меру пакарання.

Згодна з заключэннем судовай экспертызы, мужчына здзейсніў забойства ў стане неадэкватнасці і мае патрэбу ў прымусовым лячэнні.

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала гэтую крымінальную справу ў Віцебскі абласны суд для прымянення да абвінавачанага прымусовых мер бяспекі і лячэння, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2