Беларускі моладзевы хаб тлумачыць сітуацыю адносна сваіх сувязяў з Алегам Аксёнавым:
«Гэтая асоба была верыфікаваная, у падазроных дзеяннях раней заўважаная не была. Да паўсядзённай дзейнасці Хаба Алег Аксёнаў дачынення не мае, доступу да ніякай інфармацыі не атрымліваў. Хаб — адкрытая пляцоўка для рэалізацыі праектаў, сустрэч і мерапрыемстваў для актывістаў і ініцыятыў. На запыт спадара Аксёнава Хаб даў залю і тэхнічнае абсталяванне для правядзення івэнту».
Пры гэтым БМХ падкрэслівае:
«Мерапрыемства было адкрытае і публічнае, на яго мог прыйсці любы ахвотны без рэгістрацыі і падачы персанальных даных. Анонсы былі змешчаныя на розных пляцоўках, у тым ліку нашых сацсетках. Удзел у такіх мерапрыемствах законны як у Польшчы, так і ў Беларусі».
Пры гэтым:
«Спісы ўдзельнікаў не вяліся, таму і атрымаць іх ніхто, у тым ліку прапагандысты, не мог».
Дзеянні супрацоўнікаў Хаба, паводле іх запэўнення, адпавядалі інструкцыі бяспекі, і яны маюць намер надалей праводзіць як адкрытыя, так і закрытыя мерапрыемствы, «клапоцячыся пра дадатковыя меры бяспекі там, дзе гэта мае сэнс».
Чытайце таксама:
Адшукалі чалавека, які, меркавана, пераводзіў грошы Алегу Аксёнаву ад КДБ
«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ
Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе





