Новак Джокавіч. Фота: Antonio Calanni / AP

Новак Джокавіч. Фота: Antonio Calanni / AP

Серб Новак Джокавіч пачаў рэкордны 400-ы тыдзень на першым радку рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP).

Ён стаў першым чалавекам, які пераадолеў гэтую мяжу. У жаночай частцы тэніса даўжэй за ўсіх першай ракеткай свету была немка Штэфі Граф — 377 тыдняў. У мужчынскім да Джокавіча быў швейцарац Роджэр Федэрэр (310 тыдняў).

Таксама Новак восьмы раз завяршыў сезон у якасці першага нумара сусветнага рэйтынгу.

Беларуска Арына Сабаленка пратрымалася на першым радку рэйтынга восем тыдняў, на які па выніках жаночага выніковага турніру вярнулася Іга Свёнтак.

Вікторыя Азаранка ў 2012-2013 гадах сумарна пратрымалася першай ракеткай свету 52 тыдні.

Чытайце таксама:

Джокавіч застаўся першай ракеткай свету па выніках года

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?