Аман Тулееў. Фота: tuleev_aman / Telegram
Аман Тулееў нарадзіўся ў 1944 годзе ў Туркменскай ССР.
У 1991 годзе Тулееў удзельнічаў у першых выбарах прэзідэнта Расіі і заняў чацвёртае месца з 7% галасоў.
У 1993 годзе ён узначаліў Кемераўскую абласную Думу, а ў 1997 годзе стаў губернатарам Кузбаса.
25 сакавіка 2018 года ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве адбыўся пажар, у выніку якога загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця. Пасля пажару Тулееў звярнуўся з прабачэннямі не да жыхароў, а да Пуціна. 31 сакавіка Тулееў падаў у адстаўку.
Пасля гэтага займаў пасаду спікера заканадаўчага сходу і рэктара Кузбаскага рэгіянальнага інстытута прафесійнай адукацыі.





