Фота: Fatima Shbair / AP

Фота: Fatima Shbair / AP

ЦАХАЛ працягвае наступ у раёне Газы: войскі прасоўваюцца з поўначы і поўдня, паведаміла вайсковая прэс-служба. У баях з ХАМАС задзейнічаны інжынерныя войскі, пяхота і бранятанкавыя падраздзяленні пры садзейнічанні ВПС, піша РБК.

Ізраільскія войскі прыступілі да новай фазы ваеннай аперацыі і вядуць наступ на Газу адразу па двух напрамках: з поўдня — у раёне Зейтун, і з поўначы — у раёне Джабаліі.

Наступ на поўдні вядзе 36-я дывізія, а на поўначы — 162-я дывізія. Менавіта ў Джабаліі знаходзіцца цэнтр камандавання брыгады ХАМАС «Паўночная Газа» і «адзін з найбольш значных апірышчаў тэрарыстаў».

У баявых дзеяннях з боку ЦАХАЛ задзейнічаны інжынерныя войскі, пяхота і бранятанкавыя падраздзяленні пры садзейнічанні ВПС.

«Падчас сутыкненняў было забіта мноства тэрарыстаў, войскі нанеслі ўдары па вялікай колькасці аб'ектаў тэрарыстычнай інфраструктуры, уключаючы падземную інфраструктуру і важныя аб'екты тэрарыстычнай арганізацыі», — заявілі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ аднавіў ператрусы ў шпіталі «Аш-Шыфа»

Зяленскі заявіў, што з-за вайны ў Ізраілі скараціліся пастаўкі артылерыйскіх снарадаў ва Украіну

На эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцеў не 41 уцякач, як заяўлялася, а 25 — Motolkohelp

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?