Максім Грынь. Фотакалаж: Omroep Brabant 

Максім Грынь. Фотакалаж: Omroep Brabant 

Як піша выданне, паліцыянты дапыталі ўсіх кіроўцаў грузавікоў, якія знаходзіліся ў момант забойства на стаянцы, а таксама тых, хто ўжо паспеў выехаць. Дэтэктывы сабралі ўсе відэа з камер назірання і па выніках расследавання затрымалі на поўначы краіны 57-гадовага беларуса.

Цела 25-гадовага беларуса Максіма Грыня знайшлі 21 кастрычніка пасярод паркоўкі на памежным пераходзе «Хазелдонк» недалёка ад горада Брэда. Увечары іншы кіроўца грузавіка ўбачыў чалавека, які хістаўся, а пасля ўпаў на зямлю.

Праваахоўнікі высветлілі, што Грынь пад'ехаў да ўсходняга боку паркоўкі пасля паловы сёмай раніцы. Амаль праз дванаццаць гадзін пасля таго ён атрымаў нажавое раненне. Ягоны калега-дальнабойнік знайшоў мужчыну сур'ёзна параненым на стаянцы каля паловы сёмай. Выклікалі экстранныя службы, але дапамога прыйшла занадта позна, Максім Грынь памёр на месцы.

Грынь працаваў у літоўскай транспартнай кампаніі Finejas. У той дзень у ягоным трэйлеры знаходзіўся груз з Паўднёвай Еўропы, які дастаўляўся ў цэнтральную частку Нідэрландаў. 

Чытайце таксама:

«Называў сябе братам Святланы Алексіевіч». Што вядома пра беларуса, які памёр у лагеры ў Баварыі

«За два дні да таго званіў брату». Што здарылася з палітвязнем, якога знайшлі мёртвым у Рызе

Два беларусы-дальнабойнікі загінулі ў ДТЗ. Іх фуры на латвійскіх нумарах сутыкнуліся ў Расіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?