13 лістапада Рада ЕС прыняла дзве пастановы аб новых візавых правілах: будзе створана спецыяльная платформа для падачы заявак на шэнгенскую візу. Там можна будзе ўвесці ўсе неабходныя звесткі, загрузіць электронныя копіі пашпартоў і іншых дакументаў, а таксама аплаціць візавы збор.

У большасці выпадкаў не трэба будзе асабіста прыходзіць у консульства. Асабістая яўка спатрэбіцца толькі ў выпадку, калі шэнген афармляецца ўпершыню, біяметрычныя звесткі несапраўдныя або чалавек атрымаў новы пашпарт (праязны дакумент).

Візавую налепку заменіць штрых-кодам з крыптаграфічным подпісам.

У найбліжэйшы час абедзве пастановы будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза і праз 20 дзён уступяць у сілу.

Дату, калі новыя правілы пачнуць дзейнічаць, вызначаць пасля завяршэння працы над візавай платформай і лічбавай візай. Раней планавалася, што новая працэдура запрацуе з 2026 года.

Чытайце таксама:

Змяняюцца правілы атрымання некаторых польскіх віз

Беларуску з польскім праязным дакументам замежніка не пусцілі ў Грузію

Некаторых беларусаў арыштоўваюць проста пры падачы на польскія візы — Wyborcza

Беларусы расказваюць, як польскія консульствы адмаўляюць ім у візах

Змяняецца прынцып падачы на польскія нацыянальныя візы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?