Фота: facebook.com/VilniusBelarusianChurch

Фота: facebook.com/VilniusBelarusianChurch

Дагэтуль каталіцкія службы ў Вільні на нерэгулярнай аснове адбываліся з 1997 года. Аднак для гэтага не было ні структур, ні святароў. У 2016-м была створана адмысловая парафія беларусаў Вільні, пробашчам якой прызначылі айца Арыюша Малыска.

Але рэч у тым, што манах не можа жыць адзін, а таму доўгатэрміновы статус айца Арыюша быў няпэўны. Сёлета манахі капуцыны стварылі адмысловую супольнасць братоў, ці, інакш, міні-манастыр. Гэта азначае, што капуцыны плануюць займацца працай з беларусамі ў Вільні ў доўгатэрміновай перспектыве і інвеставаць чалавечы рэсурс у гэта. А ў касцёле святога Барталамея з'явіліся новыя душпастыры — брат Гжэгаж Юзвяк і брат Максім Тамковіч.

Стварэнне адмысловага міні-манастыра для служэння беларусам замежжа — першае ў гісторыі сучаснай Беларусі.

Чытайце таксама:

У Міры прэзентавалі факсімільнае выданне Жухавіцкага евангелля 

Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі

У Віцебску адзначылі 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча і падвялі вынікі літаратурна-мастацкага конкурсу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?