Какая страна с наименьшей вероятностью будет существовать через 100 лет? Which country is the least likely to exist in 100 years? Якая краіна з найменшай верагоднасцю будзе існаваць праз 100 гадоў?

На форуме Reddit, вельмі папулярным у ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі, зʼявілася пытанне «Якая краіна з найменшай імавернасцю будзе існаваць праз 100 гадоў». Сярод адказаў карыстальнікаў большасць лайкаў (на момант напісання гэтага матэрыялу — 5,9 тысячы) набраў адказ «Мальдзівы». Другім па папулярнасці (5,7 тысячы лайкаў) стаў адказ «Беларусь. Як толькі Лукашэнка памрэ, яе зноў паглыне Расія».

Comment
byu/KnownNormie from discussion
inAskReddit

Асобныя карыстальнікі пад гэтым адказам патлумачылі, чаму яны таксама так лічаць.

Какая страна с наименьшей вероятностью будет существовать через 100 лет? Which country is the least likely to exist in 100 years? Якая краіна з найменшай верагоднасцю будзе існаваць праз 100 гадоў?

«У 1997 годзе Беларусь і Расія ўжо падпісалі дамову аб Саюзнай дзяржаве, якая заклала аснову для паглынання Беларусі Расійскай Федэрацыяй», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«У іх агульны Мытны саюз (пры ўездзе ў адну ці другую краіну вы атрымліваеце адзіную міграцыйную карту для абедзвюх краін) і яны прапаноўваюць масу ільгот грамадзянам адна адной, аднак у іх свае асобныя пашпарты. Чорт пабяры, я нават бачыў беларускае пасольства ў Маскве. Беларусь успрымаецца як меншая, ціхая і больш гопніцкая версія Расіі, але яна прадукуе шмат сельскагаспадарчай тэхнікі».

Іншы карыстальнік напісаў, што хутчэй за ўсё прычына ў палітыцы Пуціна, які імкнецца стварыць мяжу (буферную зону) паміж Расіяй і Еўропай і пры гэтым мець кантроль над ёю. Такая буферная зона магла б служыць абаронаю ад ваенных пагроз. І гэта адна з прычын, чаму ўсходнія тэрыторыі Украіны такія каштоўныя для Пуціна.

Какая страна с наименьшей вероятностью будет существовать через 100 лет? Which country is the least likely to exist in 100 years? Якая краіна з найменшай верагоднасцю будзе існаваць праз 100 гадоў?

«Ты маеш рацыю. Палітычнае паглынанне краін Расіяй падрывае ўсю іх (Еўропы. — НН) геапалітычную стратэгію, якая заключаецца ў захаванні буфера надзейных саюзнікаў паміж Расіяй і Еўропай», — падтрымлівае меркаванне іншы карыстальнік.

Але знайшліся тыя, хто выказаў супрацьлеглае меркаванне:

«Так, Расія зараз выглядае цалкам здольнай на паглынанне іншых краін. Калі Лукашэнка памрэ, калі не раней, Беларусь стане дэмакратыяй, уступіць у НАТА і ЕС. Расія выводзіць войскі і тэхніку з Беларусі. Цяпер у іх няма ні магчымасцяў, ні інтарэсаў у захопе Беларусі.

Расія — гулец, які пастаянна падвойвае стаўкі, каб вярнуць свае страты. Гэта зробіць іх занадта аслабленымі, каб умяшацца ў Беларусь. Калі б яны зменшылі свае страты і пакінулі Украіну, калі б стала відавочна, што яны не могуць перамагчы, то ў іх яшчэ б засталіся сілы паглынуць Беларусь. Гэта было б разумна».

Какая страна с наименьшей вероятностью будет существовать через 100 лет? Which country is the least likely to exist in 100 years? Якая краіна з найменшай верагоднасцю будзе існаваць праз 100 гадоў?

Чытайце яшчэ:

Апытанне: 45% беларусаў, якія з'ехалі ў Польшчу, плануюць там застацца

Новае даследаванне паказала, што большасць беларускай моладзі выступае або за нейтралітэт, або за ўступленне ў НАТА 

Беларусам тэлефануюць з расійскіх нумароў з сацыялагічнымі апытаннямі. Чым цікавяцца?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?