Андрэй — жыхар Гродна, былы студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён прызнаў сябе вінаватым часткова. 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.

Тэрмін хлопец адбываў ў бабруйскай калоніі № 2, адміністрацыя якой часта змяшчала палітвязня ў штрафны ізалятар. Нядаўна яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на 5 месяцаў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Андрэй 8 лістапада выйшаў на волю. Перад вызваленнем апошнія 8 сутак яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Арцём Андрасюк

Выйшаў на волю палітвязень, якому далі суткі за віншаванне Украіны

Палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, выйшаў на волю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?