Як паведаміла крыніца Kyiv Post, цяпер у Судане працягваецца аперацыя па «зачыстцы» ПВК «Вагнер», мясцовых тэрарыстаў і супрацоўнікаў спецслужбаў РФ.

Каментуючы відэа, крыніца адзначыла, што на кадрах «відаць працу, верагодна, спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР)».

Паведаміць дэталі аперацыі з меркаванняў бяспекі крыніца адмовілася.

На першым, чорна-белым, відэа, якое, магчыма, было знята ноччу беспілотнікам у інфрачырвоным спектры, байцы атачаюць будынак, на ім вылучаны цэлі. Таксама бачна, як нехта выкарыстоўвае ручны гранатамёт, каб стрэліць у акно будынка. Далей можна ўбачыць некалькі выбухаў на кадрах, зробленых звычайнай камерай.

Другое відэа знятае дронам удзень. Украінскіх спецназаўцаў на ім не відаць, але падобна, што нехта палюе на некалькіх мужчын, якія выглядаюць як мішэні, што бягуць па вуліцах густанаселенага горада ці пасёлка. 

Перад гэтым тэлеканал CNN паведамляў, што за ўдарамі беспілотнікаў па базах баевікоў, звязаных з ПВК «Вагнер«, паблізу сталіцы Судана, верагодна, стаяць украінскія спецслужбы. Украінскія спецслужбы не пацвердзілі і не абверглі інфармацыю СNN, але там нагадалі словы начальніка ГУР Кірылы Буданава пра вагнераўцаў: «Гэта нашы ворагі, і мы будзем дзейнічаць у любым пункце зямнога шара».

У верасні прэзідэнт Зяленскі заявіў, што правёў імправізаваную сустрэчу са старшынёй Суверэннай Рады Судана Абдэлем Фатахам аль-Бурханам у ірландскім аэрапорце «Шэнан».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?