Цалкам прамова Бледнага гучала так: «Ведаеце, што мяне прыводзіць у шаленства у Польшчы? Мяне н***й прыводзіць у шаленства польская мова. Не разумею, навошта гаварыць на гэтай у***нскай мове, калі ёсць руская мова, я не разумею, рэальна. Чувакі, проста вывучыце б**** рускую і гаварыце на нармальнай н***й мове. Ёсць жа Расійская імперыя, проста ўступіце ў яе, б****. Уступіце ў яе, як раней, і гаварыце на нармальнай б**** мове, да****бы».

Цяперашні візіт украінца ў Польшчу — не апошні, у лістападзе-снежні гурт «Пошлая Молі» плануе даць там пяць канцэртаў (у Гданьску, Познані, Кракаве, Уроцлаве і Варшаве). Пасля заяваў у сторыс, аднак, не ўсе карыстальнікі інстаграма разумеюць, што спявак робіць у Польшчы:

«Клоуна так бесіць польская мова, што працягвае знаходзіцца ў Польшчы, а як жа вялікая духоўная Расія?»

«Навошта ты тады ехаў у Польшчу, калі табе нешта не падабаецца? Не падабаецца польская мова — валі з Польшчы. Усё дужа проста».

«Калі пасля апошняга відэа спатрэбіцца дапамога юрыстаў у Польшчы, да нас не звяртайцеся» (каментар ад юрыдычнага сэрвісу).

Праз паўдня Кірыла Бледны апублікаваў сторыз, у якім сказаў, што гэта выказванне было жартам. 

У 2022-м Бледны ладзіў дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны і выступаў супраць поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Аднак ужо ў чэрвені таго ж года спявак выпусціў сумесны трэк з расійскім рэперам Маладым Платонам. Пасля гэтага лідара «Пошлай Молі» абвінавацілі ў тым, што ён «пераабуўся», бо азначаны рэпер на той час ніяк не праяўляў сваёй пазіцыі наконт вайны.

Адзначым, што гурт Бледнага цяпер не выступае ні ва Украіне, ні ў Расіі. У Беларусь «Пошлая Молі» прыязджала яшчэ ў 2021-м, і тады на канцэрце скандавалі «Жыве Беларусь».

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

«Чорны бумер», Паліграф ШарыкOFF, спявак пры Лукашэнку: як мянялася жыццё рэпера Сярогі

Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за €9000 для асуджаных музыкаў Tor Band

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?