Дзеці палітвязняў могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы.

А кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што яно так марыла. Да акцыі можна далучыцца з любой часткі свету. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Умовы дабрачыннай акцыі:

  • ліст могуць напісаць дзеці палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў;
  • дзеці палітвязняў, што вызваліліся, ва ўзросце да 16 гадоў;
  • таксама прымаюцца заяўкі для дзяцей з асаблівасцямі да 19 гадоў.

Збор заявак будзе доўжыцца месяц, да 3 снежня.

Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі, заклікаюць арганізатары акцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?